?

Log in

Жнівеньская лінуксоўка: дапаможнік у падтрымку беларускай «Вікіпедыі» і захоўваем усе логі з Elastic - Беларусское Linux-сообщество

Sep. 5th, 2015

12:17 pm - Жнівеньская лінуксоўка: дапаможнік у падтрымку беларускай «Вікіпедыі» і захоўваем усе логі з Elastic

Previous Entry Share Next Entry

Originally posted by measles at Жнівеньская лінуксоўка: дапаможнік у падтрымку беларускай «Вікіпедыі» і захоўваем усе логі з Elastic

У мінулую суботу (як і ва ўсе апошнія суботы месяца, пачынаючы са снежня 2011) прайшла чарговая лінуксоўка Minsk Linux User Group (MLUG). Наведнікам мог стаць любы ахвочы, а даклады можна заяўляць ажно пакуль мерапрыемства не скончылася. Плюс ніякага жосткага рэгламенту: расказваць можна столькі, колькі вам патрэбна, каб данесці да цікаўнай аўдыторыі ўсе ньюансы.



Гэтым разам мы размаўлялі пра падтрымку і прапаганду больш актыўнага паляпшэння кантэнту беларускай «Вікіпедыі» і пра тое, як, дзякуючы Elastic, выкарыстоўваць гігабайты логаў, атрымліваючы з іх не толькі карысную інфармацыю, але і ўсякія паказнікі з графікамі для вашых справаздач кіраўніцтву.







У гэтую суботу збольшага былі даклады і абмеркаванне, іншыя актыўнасці сабраць не атрымалася. Здаецца, нават самыя стойкія нарэшце паехалі адпачыць. Не ведаю, таму ці з нейкай іншай прычыны, але лінуксоўка атрымалася збольшага беларускамоўнай: два даклады з трох гучалі менавіта па-беларуску.



Даклады



Гэтым разам ніякіх грунтоўных трохгадзінных дакладаў з абмеркаваннем у кулуарах на пару гадзін і двума перарапынкамі на паесці і пакурыць. Толькі лёгкае, летняе.



Святлана Ермаковіч. Вікі-дапаможнік: як узмацніць беларускую вікі-супольнасць



Святлана Ермаковіч расказала пра праект «Вікі-дапаможнік» грамадскага аб’яднання «Фаланстэр». Праект накіраваны на развіццё беларускай «Вікіпедыі» і пашырэнне ведаў на беларускай мове. Кажучы па-чалавечы, хлопцы і дзяўчаты з «Фаланстэра» працуюць над дапаможнікам для рэдактарам-пачаткоўцаў і праводзяць збор сродкаў на Талакошце.





Наступны даклад быў не толькі адзіным рускамоўным, але і, па-сутнасці, адзіным выключна тэхнічным. Сацыяльны аспект адкрытых тэхналогіяў і ведаў руліць!



Тимофей Титовец. Elastic+Logstash+Kibana: архитектура и опыт использования



Калі коратка і сцісла: расказ пра тое, як з дапамогай звязкі Elastic+Logstash+Kibana не толькі захоўваць логі ад ўсяго на свеце, пачынаючы ад Linux/Windows сервераў і да маршрутызатараў, але і мець пагчымасць зручнага пошуку, аналізу і фільтравання захванай інфармацыі (уключна са стварэннем графікаў і паказнікаў, якія так прыгожа выглядаюць у справаздачах кіраўніцтву). Сістэма разглядаецца на ўзрозўні канцэпцый, падрабязнага кіраўніцтва па разгортванню не ўключае.





Па-за асноўнай праграмай абмярковаўвалі пытанні, звязаныя з арганізацыяй лінуксовак. Гэтым разам працягвалі калектыўна шукаць, чым кіраваць нашым адкрытым праектам лінуксоўкі у выглядзе штомесячных сустрэч.



Андрэй Захарэвіч. Hack the Hackpad: Першая спроба публічнага кіравання задачамі для лінуксовак



Працяг калектыўнай працы над спрашчэннем магчымасці далучыцца да праекта штомесячных сустрэч Minsk Linux User Group (MLUG). На дадзены момант мы перайшлі ад абмерквання сродкаў, якія маглі б выкарыстоўваць для кіравання задач у такім выглядзе, каб любы жадаючы максімальна лёгка і зручна мог пачытаць, што і як ў дадзены момант з наступнай сустрэчай, дадаць новую ці ўзяць на сябе існуючую задачу, а па заканчэнні пазначыць выкананае. Падводзім вынікі выкарыстання Hackpad для арганізацыі двух мерапрыемстваў і абмяркоўваем наступныя крокі.





Замест вынікаў



Не ведаю, як каму, а мне лінуксоўка спадабалася. Пачуў нешта новае для сябе і паразмаўляў з цікавымі людзьмі. Праект «Вікі-дапаможнік» падаўся мне цікавым і вартым падтрымкі, а дзякуючы Цімафею цяпер ведаю, што гігабайты логаў можна не толькі архіваваць (пажадана ў /dev/null каб захаваць дыскаювую прастору), а яшчэ і даволі эфектыўна апрацоўваць праз прыгожы і зручны GUI.



Гэтым разам такі здолелі агораць відэазапіс з відэмантажом (хаця і не атрымалася пісаць асобна гук ад дакладчыка — будзе задзел на наступны раз). З добрых навін: здаецца, новы фармат відэа больш інфарматыўны. Але ёсць і благая: валанцёр, які абяцаў займацца відэамантажом, сыйшоў з трасы і гэтым зноўку займаўся аргкамітэт у маёй асобе. Я навучыўся лепш карыстацца kdenlive для такой справы, як сумяшчэнне некалькіх відэаплыняў і нават крыху паспеў папрацаваць з Blender у якасці прылады для відэамантажу (дарэчы, вельмі файная рэч). Але не факт што ў мяне будзе атрымлівацца займацца мантажом, так што па-ранейшаму патрэбен валанцёр, гатовы прыняць эстафету. Пры неабходнасці магу правесці майстар-клас.



Наступным разам будзем спрабаваць кіраваць задачамі для лінуксоўкі з дапамогай Trello.




Памяшканне, чай, кава, сэндвічы і WiFi для ўдзельнікаў былі прадстаўленыя кампаніяй SaM Solutions. Арганізацыя і правядзенне мерапрыества — Minsk Linux Users Group feat. Linux and Embedded department of SaM Solutions.



Сцісла пра тое, што такое лінуксоўка, можна прачытаць тут. Хто стаіць за арганізацыяй лінуксовак тут.



Што такое, навошта і наколькі цікава/весела/жудасна можна прыйсці і паглядзець у наступны раз у апошнюю суботу верасня.